Слуцкія паясы-нацыянальны сімвал Беларусі

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Славутыя слуцкія паясы- адна з нацыянальных рэліквій беларусаў,цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Сення старадаўнія слуцкія паясы- рарытэт: у Беларусі захаўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка  твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца у музейных і прыватных калекцыях свету. Тым не менш, у нашай краіне адроджаны ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў.   Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі  і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам з Беларусі.

Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным  пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых пляменаў сарматаў.

Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.

Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў XVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая зьява — «слуцкі пояс».

Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналагію. Сусветную вядомасць персіярні-мануфактуры самай заможнай і ўплывовай дынастыі Еўропы  Радзівілаў. Першая персіярня ўзнікла у Нясвіжы, 1750-я гады яе перанеслі у Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі. Для кіравання быў запрошаны вядомы майстар Ян Маджорскі (Аванес Маджаранц армянскага паходжання, які працаваў ў Стамбуле, Станіславе). У 1777-1807 гадах мануфактурай кіраваў яго сын Лявон.

У час росквіту у Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны), столькі ж  чаляднікоў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў велькі тонкай работы.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французкім Ліене, у Аўстрыі…

Лічаць, што сення у свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музейных зборах Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданск), Украіны (Кіеў, Львоў), Рассіі (Масква, Санк-Пецярбург), Літвы (Вільнюс, КАўнас), у прыватных калекцыях.

Беларусія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты. Каді будзе час, абавязкова наведайце адзін і іх.

Добавить комментарий