Расцём- БЕЛАРУСАМІ!

Вербніца.

«Не я б’ю- -вярба б’е, за тыдзень- Вялілдзень, будь здароў, як вада, а расці , як вярба! Будзь здароў на ўвесь год!» І так хочацца верыць, што гэта сапраўды дапаможа. Вербніца прыйшла!

Вярбу, прынесеную з царквы на Вербніцу, не толькі захоўвалі ў жытле, але і ўтыкалі ў сцену хлявоў ды іншых прыбудоў. Бо лічылася, што вярба ахоўвае і ад благога вока, і ад маланкі ды пажараў.

Давялося пачуць і такое. Калі чалавек дужа ўжо баіцца грымотаў, трэба з’есці пупышку вярбы. Саму ж яе варта выставіць падчас навальніцы на акно. Казалі нават, шті калі асвечаную галінку вярбы кінуць у агонь, ён патухне…

Вербную нядзелю не раілі працаваць, займацца вышываннем, вязаннем і г.д. Традыцыйна забаранялася сварыцца, высвятляць адносіны. Дзень павінен быць урачыстым і святочным, напоўненным дабрынёй.

Добавить комментарий