21 лютага адзначаўся дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага грамадзяніна. Родная мова- гэта адначасова і култура, і спадчына народа. Роднае слова- гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыцце і акаляючы свет.
Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова-жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Яе патрэбна берагчы, любіць і шанаваць. Наша мова- наш НАЦЫЯНАЛЬНЫ скарб.
З любові да роднай хаты, з вывучэння гісторыі народа пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы. З дзяцінства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а пачынаецца ен з сям’і і з дзіцячага садку, таму што там пачынаецца фарміраванне светапогляду грамадзяніна. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культтуры, традыцый-няма і патрыёта сваёй краіны.
21 лютага ў нашый установе прайшоў тэматычны дзень «Родная мова-наше багацце». Дзень быў вельмі іскравы, насычаны і цікавы мерапрыемствамі : прайшлі выставы «Беларускія пісьменнікі -дзецям», » Беларускі народны фальклор», праводзліся беларускія гульні, конкурсы і др. Разнастайныя формы работы дазволілі выхаванцам адчуць сваю праналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы і роднага слова.